Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цели и задачи

Дата: 23 января 2017 в 12:30, Обновлено 25 сентября 2019 в 22:13

У 2019/2020 навучальным годзе неабходна:

1.Павышаць якасць адукацыі праз:

-рэалізацыю дзейнаснага падыходу да выкладання прадметаў вучэбнага плану;

-укараненне ў педагагічную практыку  дашкольнай адукацыі сучасных адукацыйных тэхналогій;

-павышэнне забяспечанасці дашкольнай адукацыі сучаснымі сродкамі навучання згодна ўстаноўленым патрабаванням за кошт сродкаў, не забароненых заканадаўствам;

-развіццё электроннага адукацыйнага асяроддзя праз удасканаленне выкарыстання рэсурсаў школьнага сайта, актывізацыю узаемадзеяння настаўнікаў і навучэнцаў  ў сацыяльнай сетцы праз  стварэнне сеткавых супольніцваў.

2.            Павышаць узровень выхаванасці праз:

-узмацненне ўздзеяння ўстановы адукацыі на сацыялізацыю асобы навучэнца, яго адаптацыю да новых эканамічных умоў, самавызначэнне ў адносінах да будучай прафесіі ва ўзаемадзеянні з сям’ёй.

-актывізацыю дзейнасці, якая садзейнічала б павышэнню гатоўнасці навучэнцаў супрацьстаяць пагрозам і выклікам сучаснага свету, у тым ліку  інфармацыйнай бяспецы;

-актывізацыю сацыяльна значымай дзейнасці, узаемадзеянне з соцыумам з улікам індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў.

3. Стварыць умовы для зберажэння здароўя дзяцей праз:

-правядзенне прафілактычнай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў рознаўзроставай групе,

-сістэмны кантроль за выкананнем правіл бяспечных паводзін,забеспячэннем

санітарна-гігіенічнага рэжыму, папярэджванне траўматызму;

-далейшае выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, навыкаў самадысцыпліны.

4. Павышаць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз:

- удасканальванне аналітычных уменняў і навыкаў педагогаў;

- абагульненне і прапаганду эфектыўнага вопыту работы.

5. Працягваць работу па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы праз:

-выкананне плана пазабюджэтнай дзейнасці;

-прыцягненне дадатковых сродкаў з крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- выкананне даведзеных паказчыкаў па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў;навядзенне парадку на зямлі і комплекснае добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.